Ratings & Reviews performance provides an overview of what users think of your app. Here are the key metrics to help you identify how your app is rated by users and how successful is your review management strategy.
Гэтая праграма — афіцыйны ios-кліент сайта Skarnik.by. Працуе ў рэжыме анлайн. 1. Руска-беларускі слоўнік змяшчае больш за 100 тысяч слоў. За аснову ўзяты акадэмічны слоўнік пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы і П. Глебкі. 2. Беларуска-рускі слоўнік таксама змяшчае больш за 100 тысяч слоў. Гэта «адваротны» слоўнік ад руска-беларускага. 3. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы змяшчае больш за 95 тысяч слоў. Створаны на аснове акадэмічнага выдання пад рэдакцыяй К. Крапівы — пяцітомніка 1977-1984 гг. Скарнік дапрацаваны з улікам сучаснай практыкі і ўвесь час абнаўляецца (дадаюцца новыя словы, выпраўляюцца памылкі, недакладнасці і г. д.). Дзякуем усім за водгукі і прапановы.